МЕНЮ


Фестивали и конкурсы
Семинары
Издания
О МОДНТ
Приглашения
Поздравляем

НАУЧНЫЕ РАБОТЫ


  • Инновационный менеджмент
  • Инвестиции
  • ИГП
  • Земельное право
  • Журналистика
  • Жилищное право
  • Радиоэлектроника
  • Психология
  • Программирование и комп-ры
  • Предпринимательство
  • Право
  • Политология
  • Полиграфия
  • Педагогика
  • Оккультизм и уфология
  • Начертательная геометрия
  • Бухучет управленчучет
  • Биология
  • Бизнес-план
  • Безопасность жизнедеятельности
  • Банковское дело
  • АХД экпред финансы предприятий
  • Аудит
  • Ветеринария
  • Валютные отношения
  • Бухгалтерский учет и аудит
  • Ботаника и сельское хозяйство
  • Биржевое дело
  • Банковское дело
  • Астрономия
  • Архитектура
  • Арбитражный процесс
  • Безопасность жизнедеятельности
  • Административное право
  • Авиация и космонавтика
  • Кулинария
  • Наука и техника
  • Криминология
  • Криминалистика
  • Косметология
  • Коммуникации и связь
  • Кибернетика
  • Исторические личности
  • Информатика
  • Инвестиции
  • по Зоология
  • Журналистика
  • Карта сайта
  • Дзіцячыя перыядычныя выданні: характар камунікацыйных зносін з аўдыторыяй

    У сістэме выхавання малодшых школьнікаў асобае месца займаюць часопісы “Рюкзачок” і “Качели”.

    “Рюкзачок” - дзіцячы пазнавальна-гульнёвы часопіс на беларускай і рускай мовах. Выдаецца з красавіка 2005 года. Галоўны рэдактар - Н. Ваніна.

    Выданне прызначана для выхавання гарманічнай і творчай асобы, адукаванай і зацікаўленай у атрыманні ведаў. Часопіс хоча быць для свайго чытача добрым спадарожнікам на жыццёвым шляху да шчаслівай будучыні.

    Назва часопіса матываваная. “Рюкзачок” - гэта месца, куды можна схаваць веды, каб не згубіць, ідучы шляхам жыцця.

    Веды ствараюць аснову сацыяльна-грамадзянскай кампетэнцыі вучняў. Публікацыі рубрык “Моя Беларусь”, “Старонкі гісторыі”, “Свет прыроды”, “Путешествие”, “Галерея” утрымліваюць інфармацыю па гісторыі краю, расказваючы, напрыклад, пра Полацкае княства, пра крыжакоў, пра час, калі нашы продкі сталі хрысціянамі і пра такія выдатныя асобы мінулага, як Вітаўт Вялікі і Ягайла. Культураспецыфічная інфармацыя раскрывае кніжны свет і свет мастацтва. Падобныя матэрыялы вучаць чытачоў любові да сваёй зямлі, народа, выхоўваюць павагу да гісторыі Бацькаўшчыны, бо гісторыя і культура роднай зямлі - гэта тая аснова, без якой немагчыма фарміраваць патрыятызм, актыўную грамадскую пазіцыю маладога пакалення. У рубрыках “У нас у гасцях”, “Путешествие”, “История вооружений”, “Галерея”, “Паэтычная старонка”, “Мастерская в рюкзачке” часопіс знаёміць малодшых школьнікаў з культурай замежжа, бо нацыянальная свядомасць немагчыма без павагі да іншых прадстаўнікоў сусветнай супольнасці, напрыклад немцаў ці японцаў.

    Час тэхнічных вынаходніцтваў патрабуе ад новага пакалення ведаў і ў галіне тэхнікі. Рубрыкі “Современные технологии” і “Виртуальная реальность” раскажуць пра робатаў або як карыстацца электроннымі бібліятэкамі.

    Акрамя ведаў, дзеці набываюць і новыя ўменні. Рэкамендацыі з рубрык “Мастерская в рюкзачке”, “Эксперимент”, “Изостудия” і ўласная фантазія дазволяць зрабіць сваімі рукамі шмат карысных рэчаў (папера, паштоўка, арыгамі і інш.) і засвоіць творчыя метады (калаж, вышыўка крыжыкам, ніткаграфія, штрыхавы малюнак і інш.).

    Рэдакцыя друкуе вялікую колькасць матэрыялаў, накіраваных на развіццё грамадзянскіх якасцей асобы малодшага школьніка, падзяляючы клопат дзяржавы ў пытаннях грамадзянскага выхавання. Пытанні грамадзянскіх правоў і абавязкаў чалавека, маральных каштоўнасцей, законаў і нормаў жыцця ўздымаюцца ў рубрыках “Моя Беларусь”, “Я - грамадзянін”, “Права ребенка”. Маленькаму чалавеку тлумачыцца, што ён мае права на выхаванне і адукацыю, на прававую і сацыяльную абароненасць, на ахову здароўя, на атрыманне грамадскага прызнання і ацэнкі сваёй дзейнасці і г. д. У той жа час вучань абавязаны старанна вучыцца, не прыніжаць годнасці людзей, паважаць іх погляды і перакананні, быць дысцыплінаваным, паважаць старэйшых, беражліва і з павагай адносіцца да нацыянальнай гісторыі і культуры свайго і іншых народаў, берагчы багацце і хараство роднай прыроды і навакольнага свету і г. д.

    Часопіс імкнецца ствараць умовы для праяўлення дзецьмі грамадзянскай актыўнасці, якая рэалізуецца шляхам іх удзелу ў рэальных сацыяльна значных справах, у дзіцячых аб’яднаннях, разнастайных акцыях (рубрыкі “Событие”, “У нас у гасцях”, “Звёздная дорожка” і інш.).

    У сваіх матэрыялах выданне звяртаецца не толькі да мінулага краіны, але і да сённяшняга дня. Так рубрыка “Тема для обсуждения” арыентуе на грамадзянскае выхаванне, спрыяе фарміраванню ў школьнікаў грамадзянскай пазіцыі.

    У часопісе сустракаецца шмат матэрыялаў чытачоў. Такім чынам рэдакцыя наладжвае кантакт з аўдыторыяй, і сувязь ”рэдакцыя-чытач” не перарываецца. Можна сказаць, што выданне з’яўляецца своеасаблівай трыбунай для выказвання дзіцячых думак, пажаданняў, памкненняў. Гэтай мэце служыць рубрыка “Рюкз-клуб: ваши письма”. Тут дзеці маюць магчымасць запоўніць анкету “Книга - мой друг”, пытаюцца ў дарослых аб цікавых з’явах, друкуюць вершы і казкі, віншуюць родных са святамі, выпраўляюць памылкі ў друкаваным тэксце на старонках часопіса і інш. Такім чынам часопіс дапамагае раскрыць творчы патэнцыял маленькага чытача, стымулюе самастойнасць і творчасць.

    У дадатку для бацькоў “Рюкзачок для пап и мам” друкуюцца матэрыялы аб правах і абавязках бацькоў, даюцца парады па выхаванні ў дзіцяці ўсведамлення сваёй прыналежнасці да лёсу Айчыны, гатоўнасці ўзяць адказнасць за ўласныя ўчынкі як у сям’і, так і ў школе. Часопіс арыентуе бацькоў на тое, што яны - самыя блізкія людзі для дзіцяці. Ад таго, якія адносіны пануюць у сям’і, будзе залежыць, якім чынам школьнік успрымае навакольны свет, грамадства і сябе ў ім.

    “Качели” - рэспубліканскі штомесячны часопіс для дзяцей і падлеткаў пазнавальна-забаўляльнага характару. Выдаецца на рускай мове з 1998 года. Галоўны рэдактар: К. Дубінская.

    Асноўная мэта выдання - заняць школьніка, дапамагчы правесці вольны час з карысцю, развіць здольнасць дзіцяці мысліць і разважаць.

    У часопіса ёсць імкненне даць як мага болей пазнавальнай інфармацыі. Гэту задачу выконвае клуб “Знайка” і рубрыкі “Хотите - верьте”, “И знатокам интересно”, “Интересно”, “Ау, детство!”, “Дорожный чемоданчик” і інш. Дзякуючы ім дзеці набываюць усё новыя і новыя веды па геаграфіі, этнаграфіі, лексікалогіі, батаніцы, эстэтыцы, медыцыне, аб модзе, вялікіх вынаходніцтвах і людзях.

    Для дзяцей дапытлівых, кемлівых, якія заўсёды знаходзяцца ў пошуку ведаў і гармоніі з навакольным асяроддзем, рэдакцыя пастаянна праводзіць конкурсы і віктарыны, змяшчае на старонках часопіса дзіцячыя казкі, вершы, малюнкі, каб паказаць, наколькі таленавітым і здольным расце новае пакаленне (рубрыкі “Мир увлечений”, “Ау, таланты!”, “Проба пера”, “Сочиняем сказки сами”).

    Побач з пазнавальна-інфармацыйным накірункам стаіць ідэйна-выхаваўчая тэматыка. Ёй асобна прысвечаны рубрыкі “Детские организации”, “Рассказы об Отечестве”, “Я люблю Беларусь”, мэта якіх - выхаваць у дзяцей патрыятызм, гатоўнасць да самаахвяравання, стойкасць, мужнасць, гераізм, пачуццё доўгу і гуманізм, прыцягнуць да ўдзелу ў будаўніцтве моцнай і квітнеючай дзяржавы, навучыць памятаць мінулае, цаніць сучаснае, будаваць будучыню. Публікацыі рубрык маюць на мэце выклікаць у дзяцей пачуццё захаплення подзвігамі мужных людзей, павагі да іх цяжкіх лёсаў. Пры чытанні такіх артыкулаў школьнікі на канкрэтных прыкладах могуць вызначыць для сябе значэнне наступных слоў:

    - “справядлівасць” - гэта непрадузятая дзейнасць у адпаведнасці з ісцінай;

    - “гераізм” - гэта адвага, рашучасць і самаахвяраванне ў цяжкіх абставінах;

    - “патрыятызм” - гэта адданасць і любоў да сваёй Радзімы, да свайго народа і гатоўнасць да любых ахвар дзеля інтарэсаў Айчыны;

    - “мужнасць” - гэта храбрасць, вытрымка, адвага;

    - “гонар” - гэта агульная павага;

    - “доўг” - гэта абавязак перад кім-небудзь.

    Такім чынам, “Рюкзачок” знаёміць як з гісторыяй і культурай Беларусі, так і з гісторыяй і культурай замежных краін, што дазваляе чытачам зразумець ролю Айчыны ў сусветным супольніцтве. У той жа час “Качели” надаюць большую ўвагу вобразу Беларусі, аднак на старонках гэтага часопіса расшыфроўваюцца такія важныя і ў той жа час такія цяжкія для разумення паняцці, як “справядлівасць”, “мужнасць”, “гераізм”, “гонар”, “доўг” і інш.


    Заключэнне

    Часопісы “Вясёлка” і “Детская площадка” арыентуюць дзяцей на аптымістычны паказ свету: увага дзіцяці засяроджваецца на прыгажосці прыроды, на панаванні ў свеце дабра і сяброўскіх адносінаў паміж людзьмі. Напрыклад, аб Беларусі гаворыцца, што гэта “зямля сяброў, краіна згоды”, а душы і сэрцы дзяцей павінны поўніцца “любоўю да ўсяго жывога, да Дабра і Праўды”. Выданні “Рюкзачок” і “Качели” падводзяць да таго, што ў свеце ёсць яшчэ і цяжкасці. Так, рубрыка “Экономия и бережливость” заклікае берагчы прыродныя рэсурсы, каб пазбегнуць экалагічнай катастрофы, а рубрыка “Старонкі гісторыі” расказвае пра жудасці вайны.

    Радзіма для дашкольніка атаясамліваецца з прыродай: гэта, перш за ўсё, - вясёлы ручаёк, кветкі, птушкі і жывёлы, сонца, маладзік, хмаркі і г. д. Напрыклад: “А тут [у Беларусі] лясоў багата, кветкамі травы перавітыя, сінь нябесная ў рэчкі і азёры пералітая…”. Часопісы тлумачаць дашкольніку, што ён павінен любіць Радзіму, каб зразумець і палюбіць свет. Для школьніка паняцце Радзімы шырыцца, гэта ўжо - дачны пасёлак, вёска, горад, еўрапейская краіна. Дзеці пачынаюць адчуваць, што яны - грамадзяне Беларусі. Сутнасць паняцця Радзімы можна зразумець з дапамогай матэрыялаў рубрык “Я люблю Беларусь”, “Рассказы об Отечестве”, “И ходит по земле легенда”; “Я - грамадзянін”, “Моя Беларусь”.

    Часопісы для дашкольнікаў надаюць вялікую ўвагу ўзаемаадносінам маленькага чалавека і прыроды. Свет дзіцяці выступае арганічнай часткай прыроднага свету. Складваецца ўражанне, што прырода і дашкольнік - сябры. Напрыклад: “зорачка ляжа з табой на падушцы”, рабінка каля школы “вітае кожнаю калінкай”, сланечнік “адкрасуе памаленьку, семак вам насыпле жменьку”, рачулка “нібы з сабой заве”. У выданнях для школьнікаў прырода існуе як быццам сама па сябе, без чалавека; часопісы даюць разрозненую энцыклапедычную інфармацыю пра асобныя віды жывёл і птушак.

    Сям’я - гэта бліжэйшае акружэнне дзіцяці. Для дашкольніка самы дарагі чалавек - мама. Для яе знаходзіцца шмат цёплых і шчырых слоў: “ты сардэчнае свята маё” і г. д. Зрэдку згадваецца пра брата і сястру, пра бабулю, пра дзядулю. Аднак, на жаль, ні ў адным з тэкстаў не гаворыцца пра бацьку. Для школьніка паняцце сям’і значна шырэйшае. Сюды ўключаюцца ўсе родныя. У рубрыцы “Корабль по имени «Семья»” чытач можа сам падзяліцца традыцыямі, якія пануюць менавіта ў яго сям’і, толькі паміж яго роднымі. Дарэчы, “Качели” - часопіс для тых, хто піша вершы ці марыць пра журналістыку. Як адзначае рэдактар Кацярына Дубінская, дзеці з актыўнай жыццёвай пазіцыяй - аўтары выдання - застаюцца з ім да заканчэння школы.

    Часопісы для дашкольніка фарміруюць адметнае стаўленне і да беларускай мовы: яна адзіная, родная, спеўная, ніводны народ больш не карыстаецца ёю, мова - паказчык адзінства народа, які трэба захоўваць як найвялікшы скарб. У часопісах для школьнікаў, дзе большасць матэрыялаў прадстаўлены па-руску, беларуская і руская мовы знаходзяцца побач. Такое стаўленне аргументуецца тым, што дзіця можа само вырашыць, якой мовай карыстацца.

    У выданнях для дашкольнікаў вялікая ўвага надаецца чытанню. Дарослыя тлумачаць дзецям, што кнігі патрэбны, каб спасцігаць свет. Рэдакцыі прытрымліваюцца погляду, што ва ўзросце ад чатырох да шасці гадоў кнігі павінны стаць галоўным зацікаўленнем маленькага чалавека. Выданні для школьнікаў паказваюць, што дзіця самастойна выбірае, чым цікавіцца, і падкрэсліваюць, наколькі таленавітым і здольным расце новае пакаленне: “Звездная дорожка”, “Юны мастак”; “Семь нот”, “Мир увлечений”, “Ау, таланты!”, “Проба пера”. Адметнасць часопіса “Качели” - гэта рубрыка “Ау, детство!”, якая апавядае пра дзяцінства ўсім вядомых дарослых, напрыклад, хіміка Мендзялеева і мастака Славука.

    Часопісы для дашкольнікаў арыентуюць чытача на неабходнасць спасціжэння ведаў самастойна або разам з дарослымі. Гэта выражаецца ў формах звяртання да аўдыторыі: “выпісвайце”, “напішыце”, “ты чуў”, “цябе сустракаюць” або “попробуем”, “мы выбрали”, “нам понадобятся” і г. д. Для дашкольніка гэтае азнакамленне са светам - першае, ад яго залежыць, якім чынам дашкольнік будзе успрымаць навакольны свет, грамадства і сябе ў ім. Мэта часопісаў для школьнікаў - актыўны ўдзел у навучальна-выхаваўчым працэсе, аказанне дапамогі настаўнікам і бацькам у фарміраванні усебакова і гарманічна развітай асобы. У той жа час гэтыя выданні прывучаюць свайго чытача да самастойнасці і арганізаванасці: “ты побывал”, “тебе понадобятся”, “тебе запомнилось” і г. д. Атрымліваецца, што звароту да чытача “мы” (рэдакцыя і дзіця) няма. Рэдакцыя наладжвае камунікацыйныя адносіны з дзецьмі праз бацькоў.

    Такім чынам, часопісы для дашкольнікаў служаць мэце практычнага засваення свету: чытаць, каб пасля прымяніць атрыманыя веды на практыцы. Таму на іх старонках можна сустрэць шмат развіваючых гульняў, конкурсаў, заданняў і практыкаванняў (віктарыны, конкурсы, тэсты, загадкі, матэматычныя задачы). Часопісы для школьнікаў сцвярджаюць думку, што чытаць патрэбна, каб шмат ведаць, каб быць разумным. Гэтай мэце служаць пазнаваўчыя матэрыялы з рубрык “И знатокам интересно”, “Знайка”; “Истории из рюкзачка”, “Путешествие”, якія знаёмяць з этыкетам і правіламі паводзін у грамадстве, з культурай замежжа, з мастацтвам. У малодшым школьным узросце ускладняюцца перажыванні, з’яўляюцца першыя сутнастныя сувязі са светам, усведамляецца цяжкасць атрымання жыццёвага вопыту. Таму на старонках часопісаў для школьнікаў уздымаюцца новыя і больш значныя праблемы і пытанні: рэлігія (рубрыка “Дорога к Храму”) і здаровы лад жыцця (рубрыка “Быть здоровым - модно!”).


    Спіс крыніц фактычных матэрыялаў


    1.       Агняцвет, Э. Табе жадаю /Э. Агняцвет //Вясёлка. - 2008. - № 1. - С. 2.

    2.       Міклашэўскі, Я. Навагодняя ноч у лесе /Я. Міклашэўскі //Вясёлка. - 2008. - № 1. - С. 2.

    3.       Ткачоў, В. Цёплыя абноўкі /В. Ткачоў //Вясёлка. - 2008. - № 1. - С. 4-5.

    4.       Махонь, В. Сінічка, Ялінка і іх сябры /В. Махонь //Вясёлка. - 2008. - № 1. - С. 7.

    5.       Гусеў, Ю. Скрыпач /Ю. Гусеў //Вясёлка. - 2008. - № 1. - С. 10.

    6.       Зэкаў, А. Чаму птушкі не сівеюць /А. Зэкаў //Вясёлка. - 2008. - № 1. - С. 11.

    7.       Колас, Я. Найдаражэйшы падарунак /Я. Колас //Вясёлка. - 2007. - № 12. - С. 2.

    8.       Маляўка, М. Стары год /М. Маляўка //Вясёлка. - 2007. - № 12. - С. 2.

    9.       Колас, Я. Дзед-госць /Я. Колас //Вясёлка. - 2007. - № 12. - С. 2.

    10.     Багдановіч, Л. Зіма /Л. Багдановіч //Вясёлка. - 2007. - № 12. - С. 3.

    11.     Бічэль, Д. Акно /Д. Бічэль //Вясёлка. - 2007. - № 12. - С. 3.

    12.     Стадольнік, І. Пра Натку /І. Стадольнік //Вясёлка. - 2007. - № 12. - С. 3.

    13.     Мятліцкі, М. Рабіна /М. Мятліцкі //Вясёлка. - 2007. - № 12. - С. 4.

    14.     Ліпскі, У. Сустрэча на Нёмане (з кнігі пра Янку Купалу) /У. Ліпскі //Вясёлка. - 2007. - № 11. - С. 4-5.

    15.     Колас, Я. Лес /Я. Колас //Вясёлка. - 2007. - № 11. - С. 6.

    16.     Кажэра, А. Зорачка /А. Кажэра //Вясёлка. - 2007. - № 11. - С. 2.

    17.     Кажура, У. Рабінка /У. Кажура //Вясёлка. - 2007. - № 10. - С. 2.

    18.     Колас, Я. Не тужы /Я. Колас //Вясёлка. - 2007. - № 10. - С. 7.

    19.     Парчук, Н. Вечар /Н. Пранчук //Вясёлка. - 2007. - № 10. - С. 8.

    20.     Голуб, Ю. З “Кніжкі пра птушак” /Ю. Голуб //Вясёлка. - 2007. - № 10. - С. 11.

    21.     Сазонаў, А. Добры мядзведзь /А. Сазонаў //Вясёлка. - 2007. - № 9. - С. 3.

    22.     Кажура, В. Салодкі сон /В. Кажура //Вясёлка. - 2007. - № 9. - С. 8.

    23.     Жабко, Я. Каця і яе сябры /Я. Жабко //Вясёлка. - 2007. - № 9. - С. 9.

    24.     Масла, А. Як з’явіўся апостраф /А. Масла //Вясёлка. - 2007. - № 9. - С. 10-11.

    25.     Радзішэўская, В. Беларусь - ты казка /В. Радзішэўская //Вясёлка. - 2007. - № 8. - С. 2.

    26.     Шмея, А. Матуля /А. Шмея //Вясёлка. - 2007. - № 8. - С. 3.

    27.     Брыль, Я. Жменька сонечных промняў /Я. Брыль //Вясёлка. - 2007. - № 8. - С. 7.

    28.     Жабко, Я. Ой, Бяда! /Я. Жабко //Вясёлка. - 2007. - № 8. - С. 14.

    29.     Маскевіч, М. Хмарка-зладзейка /М. Маскевіч //Вясёлка. - 2007. - № 8. - С. 14.

    30.     Чарняўскі, М. Да самага неба /М. Чарняўскі //Вясёлка. - 2007. - № 8. - С. 15.

    31.     Каранда, В. Бяларучы /В. Каранда //Вясёлка. - 2007. - № 7. - С. 2.

    32.     Маляўка, М. Мама, сонейка і я /М. Маляўка //Вясёлка. - 2007. - № 7. - С. 9.

    33.     Набебіна, К. Бусліны куток /К. Набебіна //Вясёлка. - 2007. - № 6. - С. 2.

    34.     Саковіч, П. Гоншчык /П. Саковіч //Вясёлка. - 2007. - № 6. - С. 7.

    35.     Ліпай, Л. Спёка /Л. Ліпай //Вясёлка. - 2007. - № 6. - С. 8.

    36.     Парчук, Н. Надвячоркам /Н. Парчук //Вясёлка. - 2007. - № 6. - С. 8.

    37.     Сантаровіч, В. Радзіма /В. Сантаровіч //Вясёлка. - 2007. - № 5. - С. 2.

    38.     Панізнік, С. Беларускі Дом /С. Панізнік //Вясёлка. - 2007. - № 5. - С. 2.

    39.     Ткачова, А. Падарунак /А. Ткачова //Вясёлка. - 2007. - № 5. - С. 3.

    40.     Сцяпук, А. Помнік за вёскай /А. Сцяпук //Вясёлка. - 2007. - № 5. - С. 6.

    41.     Ціхан, Ю. Радзіма /Ю. Ціхан //Вясёлка. - 2007. - № 3. - С. 2.

    42.     Чарняўская, К. Бабуліна песня /К. Чарняўская //Вясёлка. - 2007. - № 3. - С. 3.

    43.     Пранчак, Л. На лыжах /Л. Пранчак //Вясёлка. - 2007. - № 2. - С. 2.

    44.     Чарняўскі, М. Світанне /М. Чарняўскі //Вясёлка. - 2007. - № 1. - С. 4.

    45.     Орлова, В. Страна четырех тысяч островов //Рюкзачок. - 2007. - № 5. - С. 2-3.

    46.     Радоман, И. Быть самураем /И. Радоман //Рюкзачок. - 2007. - № 5. - С. 4-5.

    47.     Костакова, Н. Традиционный японский костюм /Н. Костакова //Рюкзачок. - 2007. - № 5. - С. 6-7.

    48.     Аўласенка, Г. Вершаванка ў стылі “Танка” /Г. Аўласенка //Рюкзачок. - 2007. - № 5. - С. 8-9.

    49.     Из истории оригами //Рюкзачок. - 2007. - № 5. - С. 10.

    50.     Умные изобретения //Рюкзачок. - 2007. - № 5. - С. 30-31.

    51.     Орлова, В. Лапландия /В. Орлова //Рюкзачок. - 2006. - № 12. - С. 8-9.

    52.     Рогаў, М. Ягайла - кароль польскі /М. Рогаў //Рюкзачок. - 2006. - № 10. - С. 6-9.

    53.     Аўласенка, Г. Вітаўт Вялікі /Г. Аўласенка //Рюкзачок. - 2006. - № 10. - С. 10-11.

    54.     Федеративная Республика Германия //Рюкзачок. - 2006. - № 10. - С. 24-25.

    55.     Хто такія крыжакі //Рюкзачок. - 2006. - № 8. - С. 9.

    56.     Аўласенка, Г. Як нашы продкі сталі хрысціянамі /Г. Аўласенка //Рюкзачок. - 2006. - № 4. - С. 12-13.

    57.     Аўласенка, Г. Полацкае княства /Г. Аўласенка //Рюкзачок. - 2006. - № 1. - С. 6-7.

    58.     Сорока, О. Электронные библиотеки /О. Сорока //Рюкзачок. - 2006. - № 1. - С. 30-31.


    Спіс навуковай літаратуры

    1.       Вечорко, Г. Ф. Основы психологии и педагогики: ответы на экзаменационные вопросы /Г. Ф. Вечорко. - Минск: Тетра Системс, 2007. - 160 с.

    2.       Журналістыка-2007: надзённыя праблемы. Перспектывы: матэрыялы IX Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі. Вып. 9 /рэдкал.: С. В. Дубовік (адк. рэд.) [і інш.]. - Мінск, 2007. - 423 с.

    3.       Кулагина, И. Ю., Колюцкий, В. Н. Возрастная психология: полный жизненный цикл развития человека: учебное пособие для студентов высших учебных заведений /И. Ю. Кулагина, В. Н. Колюцкий. - Москва: ТЦ «Сфера», при участии «Юрайт-М», 2001. - 464 с.

    4.       Ліпскі, У. “Вясёлка” - сябар і настаўнік дзяцей /У. Ліпскі //Пачатковая школа. - 2002. - № 4. - С. 39-40.

    5.       Об утверждении Концепции непрерывного воспитания детей и учащейся молодежи в Республике Беларусь: Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 14 декабря 2006 г. № 125.

    6.       Широкова, Г. А. Справочник дошкольного психолога /Г. А. Широкова. - 4-е изд. - Ростов н/Д: Феникс, 2006. - 382 с.

    7.       http: //adalin.mospsy.ru.


    Страницы: 1, 2


    Приглашения

    09.12.2013 - 16.12.2013

    Международный конкурс хореографического искусства в рамках Международного фестиваля искусств «РОЖДЕСТВЕНСКАЯ АНДОРРА»

    09.12.2013 - 16.12.2013

    Международный конкурс хорового искусства в АНДОРРЕ «РОЖДЕСТВЕНСКАЯ АНДОРРА»




    Copyright © 2012 г.
    При использовании материалов - ссылка на сайт обязательна.