МЕНЮ


Фестивали и конкурсы
Семинары
Издания
О МОДНТ
Приглашения
Поздравляем

НАУЧНЫЕ РАБОТЫ


  • Инновационный менеджмент
  • Инвестиции
  • ИГП
  • Земельное право
  • Журналистика
  • Жилищное право
  • Радиоэлектроника
  • Психология
  • Программирование и комп-ры
  • Предпринимательство
  • Право
  • Политология
  • Полиграфия
  • Педагогика
  • Оккультизм и уфология
  • Начертательная геометрия
  • Бухучет управленчучет
  • Биология
  • Бизнес-план
  • Безопасность жизнедеятельности
  • Банковское дело
  • АХД экпред финансы предприятий
  • Аудит
  • Ветеринария
  • Валютные отношения
  • Бухгалтерский учет и аудит
  • Ботаника и сельское хозяйство
  • Биржевое дело
  • Банковское дело
  • Астрономия
  • Архитектура
  • Арбитражный процесс
  • Безопасность жизнедеятельности
  • Административное право
  • Авиация и космонавтика
  • Кулинария
  • Наука и техника
  • Криминология
  • Криминалистика
  • Косметология
  • Коммуникации и связь
  • Кибернетика
  • Исторические личности
  • Информатика
  • Инвестиции
  • по Зоология
  • Журналистика
  • Карта сайта
  • Дзіцячыя перыядычныя выданні: характар камунікацыйных зносін з аўдыторыяй

    Дзіцячыя перыядычныя выданні: характар камунікацыйных зносін з аўдыторыяй

    Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

    Установа адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы”

    Філалагічны факультэт

    Кафедра рускай мовы












    Дзіцячыя перыядычныя выданні: характар камунікацыйных зносін з аўдыторыяй



    Аўтар - Маскаленка Юлія Ігараўна,

    студэнтка 2 курса

    спецыяльнасці “Журналістыка”

    Навуковы кіраўнік -

    Герасімчык Ірына Аляксандраўна,





    Гродна 2008


    Змест

    Уводзіны

    Раздзел І. Функцыянальныя адметнасці выданняў. Узроставыя асаблівасці аўдыторыі

    Раздзел ІІ. Часопісы для дашкольнікаў: тэматычная накіраванасць і асаблівасці ўзаемаадносін з аўдыторыяй

    Раздзел ІІІ. Часопісы для школьнікаў: тэматычная накіраванасць і асаблівасці ўзаемаадносін з аўдыторыяй

    Заключэнне

    Спіс крыніц фактычных матэрыялаў

    Спіс навуковай літаратуры

    Уводзіны


    Каб мы зналі-ведалі,

    Як даўней жылі,

    Над якімі бедамі ўзрасці змаглі.

    А яшчэ каб помнілі,

    Што нам бараніць,

    Без якое спадчыны

    Нельга нам пражыць.

    Віктар Кажура


    Удасканальванне сістэмы адукацыі, падтрымка актыўнай грамадзянскай пазіцыі моладзі і патрыятызму, фарміраванне паважлівых адносінаў да асобы і правоў чалавека - прыярытэты сённяшняй Беларусі. Правядзенне ў жыццё ідэалаў дзяржавы накладвае адмысловую адказнасць на СМІ. Асновы агульнай культуры і грамадзянская пазіцыя асобы закладваюцца ужо ў дзяцінстве. Настаўнікі і бацькі найперш у дзіцячых выданнях хацелі б бачыць сваіх надзейных памочнікаў у выхаванні новага пакалення - будучыні краіны.

    Сёння, калі актыўна развіваюцца тэлебачанне і Інтэрнэт, дзеці не праяўляюць цікавасці да чытання, аддаюць перавагу “лёгкай” літаратуры. Не ўсе дзіцячыя кнігі і энцыклапедыі ўтрымліваюць якасную інфармацыю, якая дае сістэмнае ўяўленне аб прадмеце, а добра напісаныя, маляўніча ілюстраваныя выданні з-за высокага кошту даступныя не кожнаму чытачу. У такіх абставінах неабходнасць стварэння якаснага дзіцячага перыядычнага выдання, якое змяшчала б каштоўную і неабходную інфармацыю, выхоўвала і развівала маленькага чалавека, жыхара Беларусі, відавочная.

    Большасць часопісаў, прадстаўленных на рынку Беларусі, маюць забаўляльны характар, некаторыя не адпавядаюць санітарным і эстэтычным патрабаванням да дзіцячай прадукцыі (“Принцесса”, “Играем с Barbie”, “Приключения Скуби-Ду”, “Ну, погоди!”, “Том и Джерри”, “Микки Маус” і інш.). Натуральна, што яны не могуць задаволіць інтарэс чытача да гісторыі, традыцый і сучасных праблем беларускай дзяржавы.

    Задача стваральнікаў дзіцячых перыёдыкаў - вывучаць і ўлічваць патрабаванні сваёй аўдыторыі, вызначаючы інфармацыйныя прыярытэты часопісаў, і садзейнічаць такім чынам сацыялізацыі і дыялагізацыі асобы.

    Мэта курсавога даследавання - выявіць, якім чынам наладжваюцца камунікацыйныя сувязі паміж стваральнікамі дзіцячых часопісаў і аўдыторыяй.

    Задачы даследвання:

    1.       Выявіць узроставыя псіхалагічна-сацыяльныя асаблівасці дзіцячай аўдыторыі.

    2.       Паказаць спецыфіку дзіцячых выданняў у залежнасці ад узроставых асаблівасцей аўдыторыі.

    3.       Акрэсліць функцыянальныя і тэматычныя прыярытэты перыядычных выданняў для дзяцей.

    4.       Паказаць, як адбываецца працэс сацыялізацыі і дыялагізацыі дзіцяці праз уплыў перыядычнага выдання.

    Матэрыял даследавання - дзіцячыя часопісы, якія выдаюцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь:

    1.       “Вясёлка”. Заснавальнік: установа “Рэдакцыя часопіса «Вясёлка»” - Міністэрства інфармацыі РБ.

    2.       “Детская площадка”. Заснавальнікі: УП «Рифтур», Наталля Плыткевіч, Алена Філіпчык. Выдавец: УП «Рифтур».

    3.       “Рюкзачок”. Заснавальнік і выдавец: РУП “Издательство «Пачатковая школа»”.

    4.       “Качели”. Заснавальнік: Камітэт па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.


    Раздзел І. Функцыянальныя адметнасці выданняў. Узроставыя асаблівасці аўдыторыі

    Беларускія дзіцячыя часопісы “Вясёлка”, “Детская площадка”, “Рюкзачок”, “Качели” адметныя, што праяўляецца праз іх функцыянальную матываванасць, прадуманасць работы аўтарскіх калектываў, культурна-нацыянальную спецыфіку. У дзіцячых выданнях працуюць шмат творчых людзей: журналісты, беларускія пісьменнікі і паэты сучаснасці і мінулага, настаўнікі, дзіцячыя выхавальнікі, псіхолагі, эканамісты і культуролагі, мастакі і кампазітары. Яны выконваюць такую цяжкую і такую неабходную працу - растлумачваюць маленькаму чалавеку, дзе ён жыве, што вакол яго, адкрываюць вочы на прыгажосць прыроды, дапамагаюць пазнаць дабро і зло, імкнуцца задаволіць дзіцячую дапытлівасць.

    Перыядычныя выданні для дзяцей найперш выхоўваюць здольнасць да эстэтычнага ўспрымання свету, эстэтычны ідэал маленькага чалавека, здольнасць да творчасці па законах прыгажосці, а таксама дэманструюць узоры маральнасці, гераізму, дабра, чуласці, павагі - такім чынам рэалізуюць функцыю этычнага і эстэтычнага выхавання.

    Не менш значнай функцыянальнай адметнасцю дзіцячай перыёдыкі з’яўляецца яе адукацыйная і культурна-асветніцкая накіраванасць. Дзіцячы перыёдык выконвае ролю распаўсюджвальніка актуальных ведаў аб свеце, прадметах, з’явах, новых адкрыццях, а таксама ведаў аб высокіх культурных каштоўнасцях, узорах сусветнага мастацтва з мэтай узбагаціць унутраны свет дзіцяці. Так адбываецца пастаяннае ўздзеянне на аўдыторыю з мэтай фарміравання пэўнага ладу жыцця, развіцця свядомасці чалавека шляхам усебаковай і зацікаўленай арыентацыі ў рэчаіснасці.

    Сутнасць рэкрэатыўнай функцыі дзіцячага перыёдыка заключаецца ў тым, што выданне садзейнічае зняццю стомленасці і напружання, аднаўленню і ўзмацненню душэўнага спакою і раўнавагі шляхам стварэння ўмоў для адпачынку, цікавага правядзення і прыемнага запаўнення вольнага часу.

    Праз мэтанакіраваную працу рэдакцыі арганізуецца працэс сацыялізацыі і дыялагізацыі асобы. Праз інфармацыю часопіса маленькі чалавек суадносіць сябе з сацыяльнай групай, уключаецца ў грамадскае жыццё, вучыцца ўстанаўліваць кантакты з людзьмі, далучаецца да каштоўнасцей, прынятых у грамадстве на пэўным этапе яго развіцця, а таксама ўваходзіць у сферу камунікацыйных стасункаў: вучыцца атрымліваць і расшыфроўваць інфармацыю, выказваць сваё стаўленне да рэчаіснасці, абменьвацца думкамі з іншымі людзьмі.

    Інфармацыйныя зацікаўленні дзіцячых выданняў суадносяцца з узроставымі асаблівасцямі псіхалагічна-сацыяльнага развіцця дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.

    Узрост ад чатырох да шасці гадоў - гэта ўзрост дашкольны, які называюць яшчэ “узростам гульні”, паколькі менавіта гульня з’яўляецца асновай пазнавальнай дзейнасці маленькага чалавека. Гэта перыяд фарміравання асобы, матывы і жаданні дзіцяці пачынаюць складвацца ў іерархічную сістэму. Ад стантанных дзеянняў і пераймання гатовых узораў дзеці пераходзяць да стварэння і ўвасаблення ўласных задумаў. Больш багатымі і змястоўнымі становяцца зносіны дзяцей паміж сабой. У гэты перыяд фарміруюцца маральныя каштоўнасці, дзеці ацэньваюць людскія учынкі і якасці характару.

    Школьнае жыццё ўводзіць дзіця ў рэгламентаваны свет адносін, патрабуючы ад яго арганізаванасці, адказнасці, дысцыплінаванасці, добрай паспяховасці. Пад кіраўніцтвам настаўніка дзеці пачынаюць засвойваць новыя формы дзейнасці (пісьмо, чытанне, лічэнне), удасканальваць пазнаваўчыя працэсы успрымання, памяці, увагі, вучацца дзейнічаць у адпаведнасці з традыцыямі і сацыяльнымі чаканнямі людзей, плануюць уласныя і чужыя паводзіны і кантралююць іх. У гэтым узросце дзіця ўпершыню выразна пачынае ўсведамляць сутнасць адносінаў паміж людзьмі, разбірацца ў грамадскіх матывах паводзін, маральных ацэнках, значнасці канфліктных сітуацый. У гэты час выхоўваецца любоў да працы: дзіця ідэнтыфікуе сябе з тым, чаму навучыўся. І самае важнае, пад уздзеяннем свету дарослых развіваецца міжасобасная кампетэнтнасць, упэўненасць у сабе, фарміруецца здольнасць эфектыўна функцыянаваць у свеце, аказваць станоўчы ўплыў на іншых, удзельнічаць у грамадскім жыцці.

    Такім чынам, асоба фарміруецца праз усё жыццё, на кожным новым этапе дзіця па-новаму ўсведамляе сваё “Я”, захоўвае здольнасць змяняцца, сутыкаючыся з новымі жыццёвымі сітуацыямі, праблемамі і канфліктамі.


    Раздзел ІІ. Часопісы для дашкольнікаў: тэматычная накіраванасць і асаблівасці ўзаемаадносін з аўдыторыяй

    Дзяцінства - важны час у жыцці чалавека. Дзіця адкрывае для сябе свет па-за межамі сям’і, сферу чалавечых адносінаў, асаблівасці розных відаў дзейнасці і грамадскіх правоў і абавязкаў людзей. Маленькі чалавек хоча ўключыцца ў дарослае жыццё, актыўна ўдзельнічаць у ім, імкнецца да самастойнасці.

    Дашкольны ўзрост - перыяд першапачатковага станаўлення асобы. У гэты час эмацыянальна прадвызначаюцца вынікі паводзін і самаацэнкі, ускладняюцца і ўсведамляюцца перажыванні, з’яўляюцца першыя сутнастныя сувязі са светам, усведамляецца цяжкасць атрымання жыццёвага вопыту.

    Дашкольнае дзяцінства - перыяд творчасці. У дзяцей выяўляюцца асаблівыя таленты. Мэтанакіраванае развіццё агульных здольнасцей: памяці, мыслення, маўлення, увагі, фантазіі, сенсорыкі, пазнавальнай актыўнасці - галоўнае ў працы бацькоў і выхавальнікаў.

    Для самых маленькіх беларусаў з 1957 г. выдаецца часопіс “Вясёлка”. Галоўны рэдактар адзінага беларускамоўнага часопіса для дзяцей - У. Ліпскі. Ён адзначае, што “на небе пасля першага дожджыку з громам - прадвесніца добрай вясны. Дык жа і “Вясёлка” для нашых дзетак-пралесак павінна “гарэць” усімі колерамі мудрай педагогікі. <…> “Вясёлка” - першая сцяжынка да пазнання сваёй Айчыны, да разумення прыгажосці роднай мовы, багацця гісторыі і культуры” [4, с. 39].

    Герой выдання - Вася Вясёлкін - вядзе дзяцей па старонках часопіса. Ён запрашае да ўдзелу ў конкурсах, прапануе дасылаць у рэдакцыю лісты з казкамі, вершамі, апавяданнямі і малюнкамі, у рубрыцы “Крышку пра кніжку” расказвае аб навінках у выдавецкай справе, выступае з публікацыямі пра дзіцячыя бібліятэкі, заахвочвае дашкольнікаў выпісваць часопіс, запрашае ў свой тэатр і дапамагае малым вучыць словы роднай мовы у рубрыцы “Школка «Вясёлкі»”. Часопіс дапамагае ў вучобе і працы, далучае да скарбаў мілагучнай роднай мовы, адкрывае дзівосны свет прыроды.

    Сутнасць навакольнага асяроддзя раскрываецца праз тлумачэнне простых і ў той жа час глыбінных ісцін: Радзіма - гэта месца, дзе “я нарадзілася” [33, с. 2], дзе “я зрабіў свой першы крок” [37, с. 2], дзе “мова родная мая, як ручаёк спявае” [37, с. 2], дзе маці пяе над калыскай, дзе пануюць сяброўскія адносіны паміж людзьмі. Беларусь таксама - гэта “краіна згоды” [38, с. 2], цуд і казка, лагодны дом, які мае свае каштоўнасці - Крыж святой Еўфрасінні.

    На старонках часопіса дзіця выступае арганічнай часткай прыроды, маленькі чалавек - яе сябар. Жывёлы і птушкі, дрэвы і кусты, зоркі, сонца і месяц надзелены чароўнай сілай размаўляць, рабіць учынкі, смяяцца і крыўдаваць. Гэта дазваляе дзіцяці ўспрымаць навакольны свет як саму казку, як нешта таямнічае. Мастакі слова прывучаюць дзяцей бачыць незвычайнае, жыць у ладзе з прыродай, берагчы наваколле. Праз выхаванне любові да прыроды, праз паказ яе як каштоўнасці часопіс дапамагае закладвае прыгажосць душы, унутранага свету дзіця. Напрыклад, праз апісанні свету вакол дзіця ўяўляе адметнасці:

    1. Лесу і поля:

    - “глуха шэпча лес зялёны”, “лес гудзе-ракоча цёмнай шапкай верхавін” [15, с. 6];

    - “лес ад сонца рыжы” [43, с. 2];

    - “чуваць, як поле ўсё спявае” [25, с. 2].

    2. Зімовай і летняй пары:

    - “цёплы зімні ўбор” [4, с. 7];

    - “брыльянцістым снежным блескам”, “цёплы пух”, “белая воўна” [9, с. 2];

    - “зіма сёлета на сюрпрызы ахвотніца вялікая” [3, с. 4];

    - “Летні дзень.

    Ад сонца спёка,

    Бо стаіць яно высока” [35, с. 8].

    3. Раніцы і вечару:

    - “Як агонь гарыць фіранка!

    То світальная заранка.

    Залатое стала шкло!

    Зноўку сонейка ўзышло” [11, с. 3];

    - “вечар падкраўся зусім нечакана” [16, с. 2];

    - “Вечар чыстаю расой

    Амывае ліпы,

    Атуляе цішынёй

    Родныя сядзібы” [19, с. 8].

    4. Неба і зямлі:

    - “навіслі хмары над зямлёй” [10, с. 3];

    - “усміхнецца неба просінь у ясным сонцы веснавым” [18, с. 7];

    - “зорачка ляжа з табой на падушцы” [16, с. 2];

    - “месяц асвяціў паўнеба”, “хмарка месячык украла” [29, с. 14];

    - “Сонейка над вёскай

    Узышло даўно,

    Зайчыкам вясёлым

    Залаціць акно” [22, с. 8];

    - “спрадвеку ахінаюць яны [сівыя туманы] зямлю сваімі калыханкамі” [24, с. 10];

    - “рачулка ў берагах плыве, аб нечым шэпча патаемна” [25, с. 2].

    5. Дрэў і кветак:

    - “уздоўж дарогі спяць бярозы” [10, с. 3];

    - “Каля нашай школы

    Падрасла рабінка,

    Нас яна вітае

    Кожнаю галінкай” [17, с. 2];

    - “бягуць насустрач белыя бярозкі і серабрыстыя таполі” [23, с. 9];

    - “жоўта-залацістыя россыпы дзьмухаўцоў” [23, с. 9];

    - “заліты сонейкам папаратнік” [27, с. 7].

    6. Птушак і жывёл:

    - “старая варона танцавала ўпрысядкі так шчыра, што ледзь не звалілася ўніз” [4, с. 7];

    - “Дзве шустрых вароны

    Пільнуюць рабіну -

    І ягад прамёрзлых

    Другім не пакінуць” [13, с. 4];

    - “Апрануўся [бусел] у чорны фрак,

    Як гусар абуўся” [20, с. 11];

    - “Сарока і варона на галінках бярозы раскалыхваюцца. Адна стракоча, другая каркае” [30, с. 15];

    - “І накінуўся Мішка,

    Самы лепшы ядок,

    З самай большаю лыжкай

    На духмяны мядок” [2, с. 2];

    - “У Белавежскім царстве жыў магутны ўладар лесу Зубр. Быў ён дбайны і справядлівы, любіў жыхароў пушчы” [21, с. 3];

    - “Пераскочыла праз плот

    Каза Мілка ў агарод” [28, с. 14].

    Сям’я - гэта бліжэйшае акружэнне дзіцяці. Для дашкольніка самы дарагі чалавек - мама. Для яе знаходзіцца шмат цёплых і шчырых слоў. Напрыклад:


    - “Матуля ўсіх нас моцна любіць.

    Яна абдыме, прыгалубіць,

    Яна вядзе нас па жыцці.

    Так лёгка побач з ёй ісці!” [26, с. 3];

    - “Мама прыгалубіць,

    Мама ляльку купіць,

    Звяжа ў завіруху

    Рукавічкі з пуху.

    Мама сядзе бліжай,

    Казкай закалыша” [32, с. 9].


    Зрэдку згадваецца пра брата і сястру, з якімі не сварацца, калі спяць, пра бабулю, добрую майстрыху, пра дзядулю, мудрага і ўважлівага да ўнукаў. На старонках часопіса складаецца вобраз шчаслівай і дружнай сям’і, дзе кожны - апора і падтрымка другому. У такой сям’і пануюць любоў, паразуменне, узаемадапамога, клопат, давер, увага і павага. Аднак, на жаль, ні ў адным з тэкстаў не гаворыцца пра бацьку.

    Часопіс фарміруе адметнае стаўленне і да беларускай мовы: яна адзіная, родная, спеўная, ніводны народ больш не карыстаецца ёю, мова - паказчык адзінства народа, які трэба захоўваць як найвялікшы скарб. Дзеці ўжо з маленькага ўзросту пачынаюць разумець прыгажосць, багацце і мелодыку беларускай мовы.

    Пачуццёвае, вобразнае ўспрыманне свету дзіцяці фарміруецца праз вытлумачэнне такіх эстэтычных катэгорый, як прыгажосць, дабрыня. Так, прыгожымі ў вачах дзіцяці паўстаюць музыка, якая зачароўвае душу, чалавек з добрым і чуйным сэрцам і інш.

    Дабрыня - гэта значыць быць “чалавекам дружбы, міру” [1, с. 2], які заўсёды дапамагае дома, клапаціцца аб родных, імкнецца да дзейнасці на карысць Радзіме.

    Любоў - найвышэйшая каштоўнасць, на ёй грунтуецца і прыгажосць, і дабрыня. Дзіця вучыцца любіць “аддана, шчодра, шчыра зямлю, дзе прадзеды жылі” [1, с. 2].

    У першую чаргу часопіс імкнецца выхаваць чалавека, які любіць сваю Радзіму, ведае родную мову, спадчыну, гісторыю, культуру, шануе і паважае людзей, які дапамагаюць яму ў станаўленні. Адметнасць часопіса ў тым, што ён дае магчымасць дзецям праз лісты, вершы і малюнкі выказаць сваё бачанне ісцін, якое можа адрознівацца ад погляду дарослых.

    Часопіс з’яўляецца выхавальнікам для маленькіх беларусаў, які дапамагае рабіць ім першыя крокі ў гэтым складаным жыцці.

    Адукацыйна-гульнёвы часопіс для дзяцей і бацькоў “Детская площадка” выдаецца з 2005 года. Галоўны рэдактар выдання - С. Плыткевіч.

    “Детская площадка” - гэта месца, дзе збіраюцца дзеці, каб гуляць, знаёміцца, сябраваць, дзяліцца сакрэтамі і быць заўсёды разам. Галоўны накірунак часопіса - зацікавіць дашкольніка, стымуляваць яго творчасць: падштурхнуць дзіця на выдумку і вынаходлівасць (рубрыкі “Разноцветные уроки”, “Рисуем вместе”, “Мир увлечений”, “Задачки для ума”, “Сделай сам”, “Домашняя мастерская” і інш.), развіць прыродную дапытлівасць (рубрыкі “Весёлая азбука”, “Умная страничка”, “Мая Беларусь” і інш.).

    На старонках выдання можна сустрэць шмат развіваючых гульняў, конкурсаў, заданняў і практыкаванняў (віктарыны, конкурсы, тэсты, загадкі, матэматычныя задачы), а таксама безліч маляванак, казак, апавяданняў, коміксаў.

    Часопіс змяшчае рубрыкі, інфармацыя якіх разлічана на дарослых. Так, напрыклад, рубрыка “В мамин блокнот” рэкамендуе бацькам матэрыял для дзіцячай выяўленчай дзейнасці (акварэльныя фарбы, папера, пластылін і інш.). У рубрыцы “Книжный путеводитель для родителей” змяшчаецца інфармацыя аб кніжнай прадукцыі, якая можа спатрэбіцца для заняткаў па чытанні, развіцці зрокавага і слыхавога ўспрымання, адвольнай увагі, творчага і лагічнага мыслення, памяці, фантазіі, моўных здольнасцей і інш. З дапамогай матэрыялаў з рубрык “Логические игры”, “Шахматная азбука”, “Игры со словами” дашкольнік можа лёгка і быстра засвоіць літары і лічбы. А рубрыка “Говорим красиво” дазволіць пазбегнуць памылак у маўленні.

    Часопіс хоча выхаваць са сваіх чытачоў таленавітых дзяцей, якія любяць маляваць, чытаць і фантазіраваць. Такі падыход забяспечвае спрыяльнае развіццё творчага пачатку ў дзяцей.

    “Детская площадка” - гэта вельмі цікавы і пазнавальны часопіс, з якім можна весела і карысна правесці час. Матэрыялы рубрыкі “Мая Беларусь” у адукацыйным плане нялішне будзе прачытаць не толькі дзецям, але і дарослым. Яны змяшчаюць інфармацыю пра беларускія гарады і мястэчкі, прыроду, народныя святы, традыцыі, што шырыць кругагляд чытачоў.

    Такім чынам, часопісы для дзяцей дашкольнага ўзросту прадстаўляюць інфармацыю, накіраваную на першае сутнаснае азнакамленне дзіцяці са светам, ад якога залежыць, якім чынам дашкольнік будзе ўспрымаць навакольны свет, грамадства і сябе ў ім. Выданні адрозніваюцца прынцыпамі выхавання. “Вясёлка” імкнецца патлумачыць вечныя ісціны, звярнуць увагу дзіцяці на неабходнасць іх разумення. Даросламу належыць накіроўваючая роля. ”Детская площадка” - сапраўдная пляцоўка для дзіцячай выдумкі і вынаходлівасці, прыроднай дапытлівасці і фантазіі. Тут галоўная роля належыць дзіцяці.


    Раздзел ІІІ. Часопісы для школьнікаў: тэматычная накіраванасць і асаблівасці ўзаемаадносін з аўдыторыяй

    Малодшы школьны ўзрост называюць вершыняй дзяцінства. Маленькі чалавек захоўвае шмат дзіцячых якасцей - легкадумнасць, наіўнасць, погляд на дарослага знізу ўверх. У той самы час дзіця пачынае страчваць дзіцячую непасрэднасць у паводзінах, у яго з’яўляецца іншая логіка разважанняў, развіваецца тэарэтычнае мысленне. У школе дзеці праз навучанне набываюць новыя веды і ўменні, гэта значыць, ствараюць неабходную базу для сваёй будучыні, набываюць пэўны сацыяльны статус. Змяняюцца інтарэсы, каштоўнасці школьніка, увесь уклад яго жыцця. Паспяховая вучоба, усведамленне сваіх здольнасцей і ўменняў якасна выконваць розныя заданні прыводзяць да станаўлення пачуцця кампетэнтнасці - новага аспекту самасвядомасці, які можна лічыць адным з цэнтральных новаўтварэнняў малодшага школьнага ўзросту.

    Страницы: 1, 2


    Приглашения

    09.12.2013 - 16.12.2013

    Международный конкурс хореографического искусства в рамках Международного фестиваля искусств «РОЖДЕСТВЕНСКАЯ АНДОРРА»

    09.12.2013 - 16.12.2013

    Международный конкурс хорового искусства в АНДОРРЕ «РОЖДЕСТВЕНСКАЯ АНДОРРА»




    Copyright © 2012 г.
    При использовании материалов - ссылка на сайт обязательна.