МЕНЮ


Фестивали и конкурсы
Семинары
Издания
О МОДНТ
Приглашения
Поздравляем

НАУЧНЫЕ РАБОТЫ


  • Инновационный менеджмент
  • Инвестиции
  • ИГП
  • Земельное право
  • Журналистика
  • Жилищное право
  • Радиоэлектроника
  • Психология
  • Программирование и комп-ры
  • Предпринимательство
  • Право
  • Политология
  • Полиграфия
  • Педагогика
  • Оккультизм и уфология
  • Начертательная геометрия
  • Бухучет управленчучет
  • Биология
  • Бизнес-план
  • Безопасность жизнедеятельности
  • Банковское дело
  • АХД экпред финансы предприятий
  • Аудит
  • Ветеринария
  • Валютные отношения
  • Бухгалтерский учет и аудит
  • Ботаника и сельское хозяйство
  • Биржевое дело
  • Банковское дело
  • Астрономия
  • Архитектура
  • Арбитражный процесс
  • Безопасность жизнедеятельности
  • Административное право
  • Авиация и космонавтика
  • Кулинария
  • Наука и техника
  • Криминология
  • Криминалистика
  • Косметология
  • Коммуникации и связь
  • Кибернетика
  • Исторические личности
  • Информатика
  • Инвестиции
  • по Зоология
  • Журналистика
  • Карта сайта
  • Судовы лад Вяликага княства Литоускага

    Судовы лад Вяликага княства Литоускага

    Курсавая работа

    на тэму

    “Судовы лад Вялікага княства Літоўскага”

    выканала:

    План:


    Уводзіны

    І. Вышэйшыя судовыя органы дзяржавы

    1.     Вялікакняскі (гаспадарскі) суд

    2.     Суд паноў-рады, соймавы суд

    3.     Камісарскі і маршалкоўскі суды

    4.     Галоўны суд (Трыбунал), скарбавы трыбунал

    5.     Духоўны суд

    ІІ. Мясцовыя судовыя органы

    1.     Замкавы (гродскі) суд

    2.     Земскі суд

    3.     Падкаморскі суд

    4.     Магістрацкі суд

    5.     Каптуровы суд

    6.     Копны суд

    7.     Вотчынны суд феадалаў над залежнымі ад іх людзьмі

    8.     Камісія вайсковая, палюбоўны (трацейскі) суд

    Заключэнне

     

    Уводзіны

    Задача навукі гісторыі дзяржавы і права – вывучэнне гістарычнага ходу падзей у іх канкрэтнасці і храналагічнай паслядоўнасці, выяўленне асноўных заканамернасцей развіцця структуры і дзейнасці органаў дзяржаўнай улады і правадносін грамадзян, прававога становішча класаў, саслояў і розных сацыяльных груп насельніцтва, выяўленне і вывучэнне крыніц права, высвятленне развіцця асобных галін права і дзяржаўнага, адміністрацыйнага, цывільнага, крымінальнага, судова-працэсуальнага і інш.

    Гісторыя дзяржавы і права Беларусі вывучае працэсы ўзнікнення і развіцця дзяржавы і права на тэрыторыі нашай Радзімы ў іх цеснай узаемасувязі на розных этапах жыццядзейнасці нашых суайчыннікаў.

    Адным з самых цікавых этапаў у гісторыі Беларусі з’яўляецца перыяд Вялікага княства Літоўскага.

    Гэта дзяржава на працягу некалькіх вякоў была адной з самых магутных на еўрапейскім кантыненце. І было б памылкай не разгледзець і не вывучыць гэтую слаўную старонку беларускай гісторыі.

    Паколькі тэма гэтай курсавой работы “Судовы лад Вялікага княства Літоўскага”, то мы будзем разглядаць, менавіта, судовую сістэму старажытнай дзяржавы. Я лічу, што разгляд гэтай тэмы з’яўляецца даволі актуальным на сеняшні дзень. Судовыя органы – гэта неад’емная частка ці то сярэднявяковай, ці то сучаснай дзяржавы. Яны, як і іншыя органы дзяржаўнага кіравання іграюць ролю фундамента ў арганізацыі грамадства і яго кантраляванні.

    Судовая сістэма ВКЛ без сумненняў адрозніваецца ад сучаснай, аднак ёсць і аднолькавыя ці сходныя рысы. Гэта перш усяго, заключаецца ў самой прыродзе органаў правасуддзя. Яны ўзніклі па волі самаго чалавека, якому было патрэбна вырашаць спрэчкі з сабе падобнымі, пры ўдзеле пасрэдніка (суддзі). З цягам часу суд, акрамя гэтай функцыі, ужо выконвае і іншыя. Ён выступае, як орган дзяржавы, працуе, каб падтрымліваць парадак, для спакойнага і квітнеючага жыцця жыхароў краіны, каб забяспечваць справядлівасць і ўмацоўваць дзяржаву.

    Нас таксама хвалюе наша сучаснае жыццё і наша будучыня. мы маем вельмі добрую магчымасць выкарыстоўваць вопыт нашых продкаў і павінны скарыстаць яго. мы маем магчымасць параўноўваць і сапастаўляць мінулае, сучаснае і будаваць будучае. Таму вывучэнне і разгляд гістарычнай мінуўшчыны мае вялікае значэнне для нас. У нашым выпадку, разгляд судовага ўладкавання ВКЛ дапаможа нам зразумець, што было пачаткам сучасных судовых органаў. Вывучэнне ж гэтай тэмы, а тым больш прымяненне мінулага вопыту на справе ў сучасным варыянце, можа дапамагчы знайсці нейкія новыя шляхі, ідэі ва ўдасканаленні суда сеняшняга дня.

    Разгляд судовага ладу ВКЛ зводзіцца да разгляду судовых органаў перыяду XV -  XVI ст. ст., часткова XVII ст. Да канца XV – пачатку XVI ст. у Вялікім княстве Літоўскім дзейнічаў тыповы для раннефеадальнага перыяду прынцып, згодна з якім органы дзяржаўнай улады адначасова выконвалі судовыя функцыі. У гэты час судовая ўлада належыла вялікакняскім ураднікам ці чыноўнікам -ваяводам, старастам і дзяржаўцам, якія з’яўляліся судовай і адміністрацыйнай уладай. Такое становішча заставалася і пасля выдання Статута 1529 г, які прадпісаў ваяводам, старастам і дзяржаўцам выбраць кожнаму ў дапамогу сабе двух “сялян”. Апошнія павінны былі пры адсутнасці ваявод, стараст і дзяржаўцаў разам з іншымі ўраднікамі разглядаць судовыя справы. І толькі ў перыяд паміж першым і другім Статутамі былі праведзены рэформы ў галіне заканадаўства і судаводства, заканчэннем якіх з’явілася заснаванне Галоўнага Літоўскага Трыбуналу, як папыткі аддзялення суда ад адміністрацыі. Такім чынам, на працягу XVI ст. назіраецца адыход ад парадку разгляда судовых спраў органамі дзяржаўнай улады.

    Характэрнай рысай усіх судоў ВКЛ у XV – XVI ст. ст. быў іх падзел па класава-саслоўнаму прынцыпу. У гэты перыяд на Беларусі меліся дзве сістэмы судовых органаў – агульныя суды для ўсяго насельніцтва (агульнасаслоўныя), заснаваныя на старажытным звычаёвым праве і на законе, і саслоўныя суды (для духавенства, шляхты, мяшчан, сялян, татар, яўрэяў). Саслоўныя суды для шляхты былі поўнасцю аддзелены ад адміністрацыі і дзейнічалі на падставе закона ў адпаведнасці з тэорыяй аб падзеле ўлад. Астатнія саслоўныя суды дзейнічалі на аснове Бібліі, Карана, Торы, спецыяльных  нарматыўных актаў ці старажытнага копнага права.

    Асноўнымі судовымі органамі для феадалаў-шляхты былі: вялікакняскі (гаспадарскі) суд, галоўны, замкавы, земскі, падкаморскі і кантуровы суд. У дачыненні да простага народу суд і расправу чынілі феадалы і іх намеснікі, службовыя асобы дзяржаўнага кіравання – ваяводы, старасты, дзяржаўцы, іх намеснікі, а часам і сам гаспадар з панамі – рады.

    Як гэта ўжо вядома суд – гэта дзяржаўны орган, які разглядае грамадзянскія і крымінальныя справы на падставе дзеючага заканадаўства ў адпаведнасці з прынятымі працэсуальнымі правіламі. Таму для больш дасканалага вывучэння судовай сістэмы Вялікага княства Літоўскага трэба разглядаць заканадаўчыя акты і дакументы таго часу, дзе былі зафіксаваны правілы, у адпаведнасці з якімі працавалі суды.

    Найбольш вядомымі і даступнымі для даследчыка з’яўляюцца Статуты Вялікага княства Літоўскага 1529, 1566, 1588 гадоў, якія сталі вяршыняй сістэматызатарскай кадыфікацыйнай дзейнасці. Распрацоўкі іх вялі выдатныя вучоныя – юрысты таго часу, якія добра ведалі мясцовае звычаёвае беларускае права, гісторыю рымскага і права іншых дзяржаў, а таксама мелі багаты практычны вопыт. Сярод іх можна назваць Францыска Скарыну (Статут 1529 г); Аўгусціна Ратундуса, Пётра Ронзія, дзяка вялікакняскай канцылярыі Марціна Валадковіча, падканцлера Астафея Ваповіча (Статут 1566 г); канцлера ВКЛ Л. І. Сапегу (Статут 1588 г.) і інш.

    Так, асаблівая ўвага ў Статуце 1529 г. надавалася судова-працэсуальнаму праву. Суд быў важным органом, які забяспечваў ахову правапрадку. Дзейнасць яго была накіравана на абмежаванне самавольства феадалаў, наданне праву аўтарытэту. Асаблівая ўвага надавалася парадку ажыццяўлення правасуддзя, абвяшчаўся прынцып публічнасці правасуддзя, фармальнай роўнасці бакоў у працэсе, права абвінавачанага на абарону з удзелам адваката. адначасова ў Статуце абвяшчалася захаванне прывілеяў і льгот феадалаў, што на практыцы замацоўвала бяспраўе простых людзей і захавала паўнату правоў, толькі для буйных феадалаў. Судова-працэсуальнаму праву ў Статуце 1529 г прысвечаны VІ раздзел.

    Змены, якія адбыліся ў сярэдзіне XVI ст. у сацыяльна-эканамічным і палітычным жыцці выклікалі правядзенне аграрнай, адміністрацыйнай у тым ліку і судовай рэформ, патрабавалі ўдасканалення права. Таму і была створана камісія ў 1551 г для распрацоўкі новага Статута.

    У выніку судовай рэформы 60-х г. XVI ст. з’явіўся новы судовы орган – земскі суд. Гэта быў выключна шляхецкі суд. Канчатковае прававое афармленне земскага суда  праведзена Бельскім прывілеем і Статутамі 1566 і 1588 г. У Статуце 1566 г. судоваму ладу і судоваму працэсу быў прысвечаны IV раздзел, у Статуце 1588 г – І і IV р. У Статуце 1566 г упершыню намячалася аддзяленне суда ад органаў улады і кіравання. Для гэтага і ствараліся земскія і падкаморскія суды. У Статуце 1588 г. гэтая лінія была падтрымана і працягнута, бо ў ім было зафіксавана з’яўленне новага суда, які абмежоўваў уладу князя – Галоўнага Трыбуналу. Судовая ўлада была замацавана за вялікакняжацкім і галоўным судамі, а таксама за мясцовымі судамі.

    Акрамя гэтага, для вывучэння гэтай тэмы можна выкарыстаць больш познія даследванні беларускіх вучоных-юрыстаў, гісторыкаў. Сярод іх можна назваць работы Леантовіча Ф. І. “Суд господарей и их советников в ВКЛ до и после Люблинской вунии”//Журн. Мін-ва юстыцыі 1909 №6, 1910 №2; Лапно І. І.  “Зeмский суд в ВКЛ в XVI в” СПб, 1897; Любаўскі М. К. “Очерк истории Литовско-Русского государства до Люблинской Унии включительно” 2-е выд. М. 1915 г.; Даніловіч І. “Взгляд на литовское законодательство и литовские Статуты”//Юр. запіскі, выдадзенныя П. Рэдзькіным Т. 1. М. 1841 г. Аднак гэтыя працы не даступны для кожнага даследчыка, бо яны знаходзяцца ў дзяржаўных архівах, музеях Беларусі, Літвы, Расіі, Польшчы. Таму для розгляду судовых уладкаванняў ВКЛ у XIV – XVI ст. ст. мы можам ужыць працы сучасных даследчыкаў. Гэта працы І. А. Юхо “Крыніцы беларуска-літоўскага права”; Т. І. Доўнар, В. А. Шаўкапляс “Государство и право Беларуси в XIV- XVI в. в.”; А. Ф. Вішнеўскі “Гісторыя дзяржавы і права Беларусі IX – пач. XX ст. ст.” Гэтыя аўтары выкарыстоўвалі пры напісанні сваіх работ багаты дакументальны матэрыял, таму мы таксама можам давяраць ім.

    З мэтаю  вывучэння судовага ладу ВКЛ я паставіў перад сабой задачу адказаць на наступныя пытанні:

    –         Якія ўвогуле існавалі суды на Беларусі ў XIV – XVI ст?

    –         Які быў склад (віды) судоў?

    –         Парадак фарміравання і дзейнасць?

    –         Падсуднасць спраў і кампетэнцыя?

    –         Роля таго ці іншага суда ў тагачасная сістэме судовых органаў?

    Разгляд гэтых асноўных пытанняў дазволіць нам зразумець, як жылі нашы продкі, як абаранялі свае інтарэсы, чым кіраваліся. І гэта дапаможа нам пашырыць агульнае ўяўленне аб нашай старажытнай дзяржаве, зразумець, як Вялікае княства Літоўскае дасягнула сваёй славы і магутнасці.

    І. 1. Вышэйшым агульнагалоўным судом лічыўся вялікакняскі (гаспадарскі) суд, а таксама суд паноў Рады, Сойма і як іх разнавіднасці – камісарскі суд.

    Падсуднасць сппраў гаспадарскаму суду да сярэдзіны XVI ст. была даволі шырокай, але затым быў устаноўлены інстанцыйны парадак, па якому судовыя справы трэба было разглядаць у мясцовых судах па першай інстанцыі. Аднак гаспадарскі суд таксама мог разглядаць справы як па першай, так і па другой інстанцыям. У якасці суда першай інстанцыі разглядаліся толькі справы па дзяржаўных злачынствах, па ісках да шляхты аб выпатрабаванні дзяржаўных маёнткаў з земляў, аб прыналежнасці да саслоўя шляхты, па скаргах на незаконныя дзеянні вышэйшых службовых асоб, “споры о силе и значении различных жалованных грамот, затрагивающих интересы государственной казны” (Статут 1588 раздз. 1, арт. 3, 4, 14, 15; раздз. 3. арт. 11; раздз. 4, арт. 63, 83, 90), па палітычным злачынствам (уцёкі ў варожыя землі, не падпарадкаванне рашэнням гаспадара па судовым справам, не ўважлівыя адносіны да афіцыяльных актаў і іх падробка) і інш. Выключна да падсуднасці гаспадарскага суда адносіліся справы аб злачынствах супраць паноў-рады, ваявод, кашталянаў, стараст, суддзяў у час выкананняімі сваіх службовых абавязкаў. Альтэрнатыўная падсуднасць была ўстаноўлена па ісках замежных гасцей. Іх справы маглі разглядацца па выбару істца ў гаспадарскім або ў іншым судзе: “Устанавливаем, если бы которому чужеземцу при нас, государе или хотя бы в наше отсутствие … случилось от которого местного жителя насилие, побои, разбой …, тогда обвиняемый в тех делах без позвы, а мещанин, простой человек без сроков, не затягивая ничем, обязан отвечать по вызову перед нами, перед воеводами и врядниками нашими замковыми …” (Статут 1588, раздз. 4, арт. 28).

    У якасці суда другой інстанцыі гаспадарскі суд разглядаў любые справы, якія прыходзілі ў парадку апеляцыі па рашэнні з мясцовх судоў (арт. 90, 40, раздз. 4). Разгляд спраў у гаспадарскім судзе вёўся пры ўдзеле вялікага князя і радных паноў. Састаў гаспадарскага суда не быў рэгламентаваны ў Статуце, але на практыцы на судзе абавязкова павінны былі прысутнічаць у якасці засядацеляў радныя паны. Іх колькасць не была вызначана ў законе: магло быць два-тры чалавекі, а падчас 20 і болей. Усё залежала ад важнасці справы, месца і часу, а таксама ад таго, якое службовае становішча займалі ісцец і адказчык.

    2. Разнавіднасцю гаспадарскага суда лічыўся суд паноў. Па даручэнню вялікага князя суд паноў-рады мог разглядаць тыя справы, якія паступалі на імя гаспадара. Ён мог разглядаць справы незалежна ад таго, ці ўся Рада была ў зборы, ці толькі яе частка.

    Часам асобныя крымінальныя ці грамадзянскія справы гасудар разглядаў разам з панамі-рады прама на Сойме. Такі суд называўся соймавым. Звычайна праводзіўся раз у два гады. Па Статуту 1588 г., справы ў соймавым судзе разглядаліся гасударом, панамі-радамі і васмю дэпутатамі сойма: “… если бы кто какого-либо сословия был найден явно подозреваемым в том, что виновен в оскорблении нашего государева величия …, где кому идет о чести, и о жизни, таковых шляхту, подданных наших, и в каком другом месте, только на общем сейме великом с панами радами … мы, государь, будем судить” (раздз. 1, арт. 4), “… что касается чести, мы сами, государь, должны судить.” (раздз. 3, арт. 46). Такі суд узнік у канцы XV ст. Яго рашэнні лічыліся канчатковымі. Аднак, калі на соймавым судзе гаспадар адсутнічаў ці яго кропка гледжання разыходзілася з думкай большасці, то за гаспадаром захоўвалася права памілавання.

    3. Справамі па зямельных спрэчках феадалаў з дзяржаўнымі маёнткамі займаліся спецыяльныя камісары, якія павінны былі выязджаць на месца і там разглядаць спрэчкі. “Кто бы с подданных наших этого государства Великого княжества Литовского, какого-либо состояния будучи, нашим имуществом государевым, людьми, землями и иным доходом бесправно и без наших дарственных грамот захватив владел …” (Статут 1588, р. 1, арт. 15) или “когда кто с подданных наших народа шляхецкого какого-либо состояния особа обратится к нам, считая себя обиженной в земле своей воевод, старост, державцев …. Тогда мы сразу без всякой задержки на рассмотрение и разрешение таковых споров о землях должны комиссаров наших трех лиц, а именно кашталяна или маршалка, и к таму подкаморого того павета  и с ним третьего шляхтича, в том же повете оседлого ….”(р. 4, арт 83).

    Аднак да судовай рэформы 1564 г. суд не быў  аддзелены ад адміністрацыі. Існавала некалькі судовых інстанцый. З кніг “Літоўская метрыка” вядома, што на працягу1528 – 1547 г. існаваў так званы камісарскі суд пад старшынствам вялікакняскага маршалка Матея Вайцеховіча Яновіча. Большасць судовых спраў разглядалася ў Вілне, аднак многія з іх – у гарадах і мястэчках. З гэтай крпкі гледжання суд Матея Вайцеховіча можна лічыць “выяздным”, асабліва, калі ён стаў старастай Жмудзі, ён вершыў суд у розных мястэчках на яе тэрыторыі, напрыклад, у м. Шаўкенай суд працягваўся без перапынкаў 4 месяцы з 19-га жніўня па 18-е снежня 1542 г., затым 27-га снежня ў Арогале, 28-га ў Вількіі, зразу 3 справы ў адзін дзень і г. д.[1] Ужо ў самым загалоўку рукапіснай “книги” Л. М. гаварыцца, што гэта розныі судовыя справы, вырашанныя “через асесоровъ, от его королевсъкое м(и)л(ос)ти высажоных”[2], і надалей пералічаны прозвішчы па роду і занятках. Аднак састаў суда не быў пастаянным. Пастаянным заставаўся толькі яго галава – Матей Яновіч. Ён і вяршыў на працягу 20 гадоў розныя судовыя справы. Са спраў бачна, што згодна з нормамі літоўскага права ў якасці суддзяў выступаюць, як правіла, кто-небудзь з саноўнікаў і паноў. Часам – гэта саноўнікі, па рангу вышэй М. Яновіча. Аднак характэрным было тое што састаў суда як бы дапаўняўся яшчэ пералічанымі ў канцы справы “притом” прысутнічаючых асоб, своеасаблівых засядацеляў, якія падмацоўвалі сваёй прысутнасцю дакладнасць судовых рашэнняў. Прытым сярод іх нярэдка буйныя вельможы – княззі: Бранецкі (№№ 170-172), Богуш Аляксандравіч Масальскі (№№ 172, 180, 185), Сямён Пронскі (№ 184) і інш[3].

    Амаль што пастаянна прысутнічаць гаспадарскія  “дваране”[4], якім часам даручалася разгледзець некаторыя мелкія справы.

    Пры разглядзе некаторых спраў “присутствуют” і прадстаўнікі іншых саслоўяў: епіскапы і ксяндзы (№№ 153, 161, 277, 280, 288 і інш.), войты, бургамістры. Пры разглядзе справы пад № 164 “присутствует” проста мяшчанін, мяркіннскі Высоцкі, аднак і судовая справа разглядалася паміж мяшчанамі таго ж мястэчка Мяркіне[5].

    У асобных справах суд вядзе капа (№№ 32, 79, 144 …). Суддзяў маглі выбіраць сабе і бакі, якія спрачаюцца (№№ 25, 33, 37 – 40 і г. д.) Ёсць некалькі спраў (№№ 210, 224, 266, 395), у якіх па даручэнню маршалка, пазней і ваяводы Матея Войцеховіча, судзяць яго ўраднікі ці проста паны[6].

    Увогуле, камісарскі суд ствараўся гаспадаром для разгляду адной канкрэтнай справы, якая прыйшла на імя гаспадара. Рашэнні гэтага суда, зробленыя без папярэдняга паведамлення аб меркаванні вялікага князя, можна было абскардзіць самому князю.

    Адной з разнавіднасцей гаспадарскага суда быў маршалкоўскі суд. Яго мог узначальваць адзін марашалак ці два. Гэты суд разглядаў справы па даручэнню або загаду гаспадара. Месцам правядзення яго пасяджэнняў быўзвычайна гаспадарскі двор, а калі ўзнікала неабходнасці, то ён мог пераязджаць і ў іншыя месцы[7]. Як пастаянная ўстанова пры вялікім князі маршалкоўскі суд узнік к канцу XV ст. і не перастаў існаваць пасля выдання Статута 1529 г.

    Як вядома, вялікі князь вельмі часта адсутнічаў у дзяржаве, а ў межах самаго ВКЛ нярэдка пераязджаў з рэгіёна ў рэгіён. Па гэтай прычыне феадалам цяжка было знайсці вышэйшага суддзю. Больш таго, гаспадарскі суд збіраўся рэдка, у выніку разгляд асобных судовых спраў затрымліваўся на дзесяткі гадоў. Напрыклад, вялікі князь Аляксандр у сваім канстытуцыйным прывілеі 1492 г. абяцаў неадкладна разгледзець тыя судовыя справы, якія не паспеў вырашыць яго бацька. “Але яго пераемнік Жыгімонт І павінен быў паутарыць гэтыя абяцанні і амаль праз 40 гадоў пасля смерці Казіміра абяцае “без отволоки” закончыць усе тыя судовыя справы, якія не паспеў закончыць яго бацька Казімір і яго брат Алякандр. Але такія самыя завалы спраў засталіся і пры пераемніках Жыгімонта І – пры яго сыне і пры Стэфане Баторыю”[8].

    4. З мэтай разгрузіць гаспадарскі суд, граматай караля Стэфана Баторыя ад 1 сакавіка 1581 г. быў утвораны Галоўны суд (Трыбунал) найвышэйшы суд ВКЛ. З утварэннем Галоўнага Трыбуналу судовая ўлада вялікага князя і паноў-рады абмежоўвалася. Гэта з’ява ўказвае на пастаянную тэнденцыю да аслаблення ўлады вялікага князя ў дзяржаве і ўмацавання ролі шляхты. Мяркуем, што з утварэннем Галоўнага суда ўзмацняўся і суверэнітэт Вялікага княства Літоўскага.

    Ва ўводнай частцы закона 1581 г. “Способ прав трибунальских” абгрунтоўваецца неабходнасць утварэння Галоўнага суда, акрэсліваецца яго кампнтэнцыя. У раздзеле “Способ обирания судей” разглядаецца парадак фарміравання і склад Літоўскага трыбунала.

    Страницы: 1, 2, 3


    Приглашения

    09.12.2013 - 16.12.2013

    Международный конкурс хореографического искусства в рамках Международного фестиваля искусств «РОЖДЕСТВЕНСКАЯ АНДОРРА»

    09.12.2013 - 16.12.2013

    Международный конкурс хорового искусства в АНДОРРЕ «РОЖДЕСТВЕНСКАЯ АНДОРРА»




    Copyright © 2012 г.
    При использовании материалов - ссылка на сайт обязательна.